РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Валярына Кустава
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Мне сьніцца Дыянісава цяпло –
пяшчотадакранальныя катрэны
і стомленасьць вакхічная Вэрлена
над росным целам юнага Рэмбо.
 
Нібы Эрот дзіцячых сноў – П’еро,
паэт-падлетак – вучань у пасьцелі.
Ды фарбай наймякчэйшае пастэлі
майстэрска словы лягуць на пяро...
 
...а з крылаў – на паперу – апякуць!..
...як семем! – цішыню гук абцяжарыў!..
...і жарсьцямі аплодненых пажараў
цалункаў крозы сьвежыя саткуць!
 
«Давай жа, Поль!.. На вуснах нашых соль!..
Для юру мне патрэбны сто Вэрленаў!..
Для вершаў – дзесяць тысяч Мэльпамэнаў!..»
Экстазны, дзёрзкі ўскрык: «Давай жа, Поль!..»
 
«Душа, Арцюр, – абсэнтавы накцюрн!..
О, ўсіх містэрый лозы ў вашым целе!..
Я так хачу, каб вы мяне хацелі,
як я хачу вас... Любы мой, Арцюр!..
 
Мне ваша дакрананьне, як татэм, –
таўро аховы ў шэпце гасканадным.
Зьнясілены, я ценем каланадным
над вашым ценем высьпелю: «Je t’aime...»
 
Мне сьніцца Дыянісава цяпло
ў мілосным меласе, у чуйным спасьціжэньні,
у плоці і паэзіі сьцяжэньні...
Цудоўна-жорсткае юначае цяпло...
 
2003
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.