РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Барадулін
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Арцель інвалідаў
Нож спатыкаецца. Малаток картавіць.
У пярэстрыкі ходзіць дратва.
Арцель інвалідаў у кожным квартале
Перавышае графік.
 
Прысьмерклі вочы. Скручэлі пальцы.
Некалі сумаваць за работай.
Успаміны «казіную ножку»
                                                            прыпальваюць,
Выціраюць сьлязіну ўпотай.
 
За вокнамі ходзяць цыбатыя ліўні,
Град буйнакаліберны шчапае гонту.
Прыхваткамі шые бацька шчасьлівы
На абедзьве нагі
                                  сыну
новыя боты.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.