РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Барадулін
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Ішла над ціхім лесам поўня.
Расы чакалі верасы.
Пад вербамі ў нагрэтым чоўне
Дзяўчына мыла валасы.
 
Яшчэ худзенькімі рукамі
Вязала, мокрыя, вузлом.
Усьмешка на вадзе блукала.
Хмурынкі возера вязло.
 
Прасілася у косы стрыжка.
Шаптала зь берагам карма.
А косак не хапала крышку,
Каб дзьве лілеі утрымаць.
 
Ледзь-ледзь хавалі зайздрасьць хвалі,
Аж закіпелі у трысьці, –
Мяне і човен падмывалі
Далёка зь юнай заплысьці...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.