РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Барадулін
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Зямля
Люблю твой нораў, сьцішаны і грозны.
Таксама промню кожнаму жадзён.
Ты павядзеш плячом – шчабечуць вёсны,
Другім – завеі капыцяць загон.
 
Сама спаткала поўдзень высакосны
I мне паслала шчодры вырай дзён.
Хай будзе на лугох тваіх відзён,
Дыміць не аддыміцца сьлед мой росны.
 
Я слухаю з табой пчаліны звон.
Дзевятым валам узьняла барозны
I сына сейбіта ўзяла ў палон.
Абрусам руні маладой здавён
Заслана ты, як круглы стол шырозны, –
Для ўсіх павінен быць ня цесным ён!
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2019. Беларусь, Менск.