Надта заядлы рыбак Адвячорак, для прынады ў раку накрышыў дробных зорак. Слуп тэлеграфны, што стаяў на беразе, нажывіў ён, як чарвяка. Ды пакуль што нічога ня берацца ў вясёлага рыбака. Сонца дрыжыць паплаўком. Рака ўся да дна відна. I Адвячорак крадком сочыць за чарвяком. Чарвяк пачынае зьвівацца, раптам нырнуў паплавок, – і Адвячорак, шчасьлівы, радасны, на бераг выцягнуў змрок...
|
|