РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Барадулін
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Надта заядлы рыбак Адвячорак,
для прынады ў раку накрышыў
дробных зорак.
Слуп тэлеграфны,
што стаяў на беразе,
нажывіў ён, як чарвяка.
Ды пакуль што
нічога ня берацца
ў вясёлага рыбака.
Сонца дрыжыць паплаўком.
Рака ўся да дна
відна.
I Адвячорак крадком
сочыць за чарвяком.
Чарвяк пачынае зьвівацца,
раптам нырнуў паплавок, –
і Адвячорак,
шчасьлівы, радасны,
на бераг выцягнуў
                                          змрок...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.