 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Белая завіруха ломіць зьніцелыя рукі, галосячы, ходзіць па Менску. Чорная скруха правіць памінкі па сьмеху майму з тваімі вачыма. Я пасынкам стаў у лёса-айчыма, пасынкам у зямлі-мачыхі, на якой я драбней за зярнятка макавае. Чакаць мне няма чаго, чакаць мне няма калі. Я – колас пахілы, горам наліты. Рухаюцца ліфты – бачу рухомыя дамавіны... Лёд апошні выдзёўбваюць пешкі – ручныя дворніцкія гракі. Зіму за горад вывозяць сьпешна Грузавікі. А хто маю зіму вывезе?..
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|