РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Барадулін
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Лясная дарога
А лес туманом затоплены.
Ня дужа сьпяшаецца дзень.
Рэха ў мяккіх пантопліках
Падмоклым мохам ідзе.
 
Рабынечка-арабіначка,
Нібы з падлёднага тхла,
З заглушы летняй прабілася,
Вырвалася да сьвятла.
 
Сівер здалёку дыхае,
Ашчэрыў сто дваццаць зяп.
Стынуць выбоіны ціхія,
I ліст перажоўклы азяб.
 
Дарога зьнянацку заломіцца,
Выгнецца палазком, –
Дрыжыць на яловай далоні
Саломінка
З абмалочаным каласком...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2019. Беларусь, Менск.