380 Я, малада, ня ведала, Ці было лета, ці не было?.. #З народнае песьні
Ліст высах, ззалелы, – Бляшаны скрогат. Бабіна лета, Белыя скроні. Касу на атаву Памалу клепяць – Касьба ня тая. Бабіна лета. Застылая кропля Ліпнёвага воску – Лета кароткае, Лета – ўвосень. Далёка ліўні, Шаленства залевы. З жалем шчымлівым Маміна лета...
|
|