Уладзівастоцкія нявесты Сустрэнуць ветла і няветла: Ты не рыбак, не кітабой, Праходзь спакойна, сам сабой; Паплаваў досыць у «загранцы», Хай не хапаеш зь неба зор, – Пяшчотай позіркі ўзгарацца, Ідзі на іх, як на касьцёр. Год палюляла у Брыстолі – Жаніх ужо зусім прыстойны. Ці кітабой ты, ці рыбак, Сьпяшайся заказаць «кабак» – Тут рэстаран завецца так, Прывыклі дзьверы да атак – Гуляй, рыбак, куляй, рыбак, Шыкуй, шчырэй кладзі «на бак»! Забудзь на час тугу кают, Пуцінным грошыкам – каюк! ...Упарта позьнія нявесты Чакаюць норда, оста, веста. Усе вятры з усіх шляхоў Для іх прыносяць жаніхоў. Не з карабля – дык топай міма, Хоць паравозам галасі. ...Глядзяць зялёнымі вачыма, Як незанятыя таксі...
|
|