 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Яшчэ нямая хвіліна адна... Трал падымаюць са дна марскога. Лябёдкі жаласны скогат... Кухталі – костачкі прыгаршчаў трала, шкляныя, балюча занылі: рабрыну борта лічыць пачалі. Тралмайстра – імгненным рухам! – хапае крукам... Льецца вады блакіт. Бы загарпунены кіт, сейнер кідаецца ў бакі. I – рыбакі дыханьне перавялі шчасьліва. Над палубай хмара парыпвае зь ліўнем рыбным... Вока ў пулятага мінтая, нібыта планэта жаху, сыходзіць з арбіты... Шчэлепамі разьбітымі пакутліва кратае камбала, бездапаможна пляскатая. Як яна глянуць хоча, ды – перабеглі на сьпіну вочы. Рот замалы – не спытацца, ліха адкуль... Акунь падласы на ўвесь акіян бы зароў, ды – папярхнуўся уласным пузыром. Зьлязае, сыплецца расплюснутымі сьлязамі непатрэбная болей луска. У адчаі траска сківіцы, быццам рукі, заломвае. Сівеюць косы ціны зялёнай. Чапляецца неба за водарасьці, карчы. Нема рыба крычыць...
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|