РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Барадулін
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Ураджай
Яшчэ нямая
хвіліна адна...
Трал падымаюць
са дна марскога.
Лябёдкі жаласны скогат...
Кухталі –
костачкі прыгаршчаў трала,
                                                              шкляныя,
балюча занылі:
рабрыну борта лічыць пачалі.
Тралмайстра –
імгненным рухам! –
хапае крукам...
Льецца вады блакіт.
Бы загарпунены кіт,
сейнер кідаецца ў бакі.
I –
рыбакі
дыханьне перавялі шчасьліва.
Над палубай хмара парыпвае
зь ліўнем
                      рыбным...
Вока ў пулятага мінтая,
нібыта
планэта жаху,
сыходзіць з арбіты...
Шчэлепамі разьбітымі
пакутліва кратае
камбала, бездапаможна пляскатая.
Як яна глянуць хоча,
ды –
перабеглі на сьпіну вочы.
Рот замалы – не спытацца,
ліха адкуль...
Акунь
              падласы
на ўвесь акіян бы зароў,
ды –
папярхнуўся уласным
пузыром.
Зьлязае,
сыплецца расплюснутымі сьлязамі
непатрэбная болей луска.
У адчаі траска
сківіцы,
                  быццам рукі, заломвае.
Сівеюць косы
ціны зялёнай.
Чапляецца неба
за водарасьці, карчы.
Нема
          рыба крычыць...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.