 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
...радасьць галавой да неба даставала. #Амар Хаям
На поўнач лячу, на поўнач – Штоміг ад цябе далей. Мяне, завіруха, напоўні, Лютуй ува мне, шалей! Аблогі перамятае, Аблокі перамяло. Няўжо і хвіліна тая, I ты – гэта ўсё было?.. За бортам зіма неспакойна Сярдзітай суседкай сапе. Вязу я на поўнач сьпякоту, Нібы кантрабанду, ў сабе. Сьпякоту тваю мне можна Правезьці – хай сьнег растае, – Паветраныя таможні Ніколі ня знойдуць яе. Да холаду белы, курыцца Ад сьнежнага полымя дым. Агонь гарачэй не ўгарыцца, Ня зойдзецца дымам густым... Ідзем на зьніжэньне – на поўнач. Маўчаньня настылага сум. Я клічу цябе на помач, Я выдыхаю: – Ханум...
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|