 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Яшчэ гетэры старажытнай Грэцыі, З начнога промыслу прыйшоўшы ўраньні, Хацелі ціхай калыханкай грэцца, Хоць трошкі хатняга хацелі раю. О мацярынства мацярык нязнаны: Як ні гукай – ніхто не адгукнецца. Яго заўсёды адкрываюць занава, Калі пад сэрцам нешта зварухнецца. А ў сэрцы страх і слодыч тлеюць вугалем – Усходзіцца пажар з малой іскрынкі. У млоснасьці саскі цяжэюць, смуглыя, Гатовыя пупышкамі раскрыцца. І зацьвілі пралескі вачанят, Зазелянела лісьце ручанят... О мацярынства мацярык нязнаны. Яго заўсёды адкрываюць занава.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|