РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Барадулін
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Яшчэ гетэры старажытнай Грэцыі,
З начнога промыслу прыйшоўшы ўраньні,
Хацелі ціхай калыханкай грэцца,
Хоць трошкі хатняга хацелі раю.
 
О мацярынства мацярык нязнаны:
Як ні гукай – ніхто не адгукнецца.
Яго заўсёды адкрываюць занава,
Калі пад сэрцам нешта зварухнецца.
 
А ў сэрцы страх і слодыч тлеюць вугалем –
Усходзіцца пажар з малой іскрынкі.
У млоснасьці саскі цяжэюць, смуглыя,
Гатовыя пупышкамі раскрыцца.
 
І зацьвілі пралескі вачанят,
Зазелянела лісьце ручанят...
 
О мацярынства мацярык нязнаны.
Яго заўсёды адкрываюць занава.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.