 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Надта доўга зь люстэркам ня раяцца Маладыя жанчыны раніцай. На вуснах смага, Пад вачыма – смуга. Маладыя каханкі, абраньніцы, Іхняя зразумела туга... Ходзяць сьцішаныя, заспаныя. На дасьвецьці ж яшчэ былі Недзе ў небе капрызнымі паннамі, Ну, прынамсі, не на зямлі! Выгіналіся лозамі ніцымі, Свой салодкі палон ірвучы. У вакно залатымі начніцамі Зоркі біліся уначы. Азярынай зьнямогі Лёгкія Адплывалі паромы сноў. Дзень пагрукаў няпрошаным лёкаем, Непадступныя панны зноў Сталі хатнімі гаспадынямі – Трэба ім гатаваць, цыраваць, Над каструлямі дымнымі Цараваць... У блакітныя шыбы раніцы Б'ецца клопатаў мітульга. I туманіцца, не адтуманіцца Пад вачыма смуга...
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|