РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Барадулін
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Калі б усе вятры Беларусі
Курган намяталі, –
Ён быў бы пылінкай
Ля падножжа захмарнай вяршыні
Славы тваёй;
 
Калі б усе гаі Беларусі
Хацелі сьцяжыны ўслаць,
Дзе ногі твае ступалі, –
У іх бы лістоў не хапіла;
 
Калі б усе навальніцы плакалі, –
Іхнія сьлёзы
Былі б драбнюткай расінкай
На вейцы тугі па Табе.
                            Іван Дамінікавіч,
                            Дзядзька Янка,
                            Купала...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.