РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Барадулін
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Дзень пачынаю
Думкаю пра цябе.
 
...Жоўтае лісьце чынары
Дол перасьмяглы дзяўбе.
Начэй вераб'іных,
Ліўняў
Ня ведаюць арыкі.
Просяць лісты-палахліўцы
Папіць у цябе з рукі.
Горы ношай цяжкою
Цягнуць вякоў тугу...
 
А я выводжу, як школьнік,
Імя тваё на сьнягу.
I ад яго, гарачага,
Сьнег растае.
У бары заінелым бачу
Вочы твае.
Успомніў песьню раскосую
I разьвярэдзіў жуду:
                  «Калі астарэю, з посахам
                  Я да цябе не пайду,
                  Бо посах мой
                                                першы прыйдзе...»
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.