РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Барадулін
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Панядзелак
Ён не багаты на падзеі.
На сьвет глядзіць, нібы праз сон.
Здае пасуду панядзелак
I, хмурачыся, п'е расол.
 
Няяснай яснасьцю надзелены,
Хацеў бы ён паўсюль пасьпець.
А ў галаве яшчэ нядзеля
Варочаецца, як мядзьведзь.
 
Адвыкла глушыць цэх кавальскі
I, як чаляднік, хмуры дзень
На гулкі дол балванку валіць,
Здаецца, вобмацкам ідзе.
 
Ах, панядзелак, панядзелак.
Хмурынка смутная сплыла.
А можа, не было нядзелі?
Не, ўсё-такі яна была!..
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.