РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Багдановіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
З А. Крымскага
*  *  *
Кажуць людзі, быццам, творачы мужчыну,
Бог зрасіў вадою высахшую гліну.
Але чорт падкраўся: выціснуўшы воду,
Падмяшаў ён сьлёзы ў нашую прыроду.
 
Нудзяць нас праз тое цягам смуткі, жалі,
І адзін ратунак, каб яны маўчалі:
Выплакаць іх шчыра, голасна ці ціха,
Каб зь сьлязамі разам вылілася ліха.
 
Ох, мне з гэтым лекам ачуняці трудна,
Сьлёзаў я ня маю, а ў душы так нудна.
Ўжо яна згарэла, а ня плачуць вочы,
Ўжо самлела сэрца, сьлёзы ж ліць ня хоча.
 
[1911–1912]
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2019. Беларусь, Менск.