РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Барадулін
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Першага сьнегу
Мяккі змрок,
Сьмелага сьмеху
Ціхі крок.
 
Лесу маўклівасьць,
Цнатлівасьць гурб.
Губ сарамлівасьць,
Гарачых губ.
 
Сьціхлы, сьсівелы
Зімовы сьвет.
Уцэла,
Уцэла –
Глыбокі сьлед...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.