 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
На выстаўцы мастака Зэберыньша
Адчынены дзьверы ў адрыне. Вячэрняя ціш прыдрамала. На прызьбе сядзяць старыя. Заходзіць сонца памалу. Прыціхлі вязы ў пашане Зялёнаю талакою. Кот, растаўсьцелы птушатнік, Ступае па частаколу. Галовы задралі сьвіньні: Чакаюць, а ці пяройдзе? Пасьвіцца прыцемак сіні На перасьпелым гародзе. За дзень жываты угрэлі У цёплых барознах, дыні. ...Высока ўзьляцелі арэлі – Са сьмехам лятуць маладыя. Унізе і вяз караністы, I прызбы смалістая тоўшча. А певень, як захад агністы, Удумліва курыцу топча...
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|