РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Барадулін
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Рэчка з возера уцякае,
А на возеры стогне лёд.
Завіруха сьляды шукае,
Не знаходзіць каторы год.
 
З завірухі выходзяць коні
(Глуха стукаюць капыты).
Нахіляюцца над ракою,
Анямелай ад глухаты.
 
Разьдзімаюць цёплыя храпы,
Не даюць застаяцца ільду –
Быццам ім захацелася раптам
Пастудзіць густую ваду.
 
I таго ня ведаюць самі,
Што прыйшлі яны да ракі,
Каб напомніць
                                  пра лёгкія сані,
Пра кажух,
                      пра званцы-шаргункі.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.