 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Раённыя аэрадромы – Заложнікі неба пагоднага... Паветраныя паромы Надхмар'е зьлянела пагойдвае. Высока ўзьлятаюць стракозы – З аэрафлотам дражняцца. Пасуцца бязрогія козы – Каровы малалітражныя. Раённыя аэрадромы. Мокнуць спакойна дровы, Запашаныя самой Дыспэтчаркай строгай Зімой. Дзядзька гасьцей праводзіць, Валачэ чамадан з «данінаю». Пахне яблыкамі пад восень. Зазімкамі – сьвежанінаю... Кабета цярэбіць касынку (Адразу не супакоісься), Ляціць на хрэсьбіны к сыну, Уніз пазірае з боязьзю. Воблакі, як успаміны... Матор, як конік, пілікае... ...Самалёт з той паляны сына Вёз на «зямлю вялікую»...
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|