РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Барадулін
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
На сустрэчы партызан
Вецер супакоіўся на міг,
Як чырвоны сьледапыт дасьведчаны...
– Як жа засталіся Вы ў жывых? –
Запытаў адчайнага разьведчыка.
 
Усьміхнуўся горка у рукаў
(Пэўна, рану закрануў балючую...):
– Гэтак часта
Сьмерць я сустракаў,
Што адно адному надакучылі...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2022. Беларусь, Менск.