 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Зары – нямы агонь. Асіны холад – сіні. Белакапыты конь – Цягнуў сумёты сівер. Сумёт куліўся ў роў. Рыпелі дрэў арэлі. I жарам сьнегіроў Завеі рукі грэлі. У комін вецер лез, Ляцеў, Як чорт мурзаты. Паехаў бацька ў лес, Не дачакацца таты. Даваў дзьвярам прастор, Заходзіў нечакана З'інелабровы бор, Пілой падперазаны. Сьлед стылай палазьні У цемрадзі зьнікае. – А ты пілу лізьні – Салодкая якая!.. Язык піла пякла, I жмурыў бацька вочы. Салодкая піла Была завейнай ноччу. ...Завея прывяла У бор гадоў забыты. Салодкая піла. I конь белакапыты...
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|