РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Барадулін
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Казка
Хутка крохне
Разгалае дрэва,
Падсякае яго
Яга.
Ратавацца Піліпку трэба,
Шчэрыць зубы
Злая карга.
 
Ды ня хоча
Добрая казка
Аддаваць хлапчука ў бяду.
Жмурыць вока
I, калі ласка, –
Пасылае гусей чараду.
 
Апынуся
He ў Беларусі,
А ў нялюбай, чужой старане, –
З добрай казкі
Добрыя гусі,
Скіньце мне вы
Па пер'іне!..
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.