Вырастуць – I разьлятуцца па сьвеце. Спраў маюць багата, Заняты дзеці! – А маці працуе? Спагадваюць дзеці: – Старая ўжо... тупае каля хаты. ...Гасьцей прымае, Са стала прымае. Да стала ад печы – Дарога прамая! Бяз клопату сумна. I так, для ўцехі, Няньчыць унукаў, Поліць лехі. Бульбу капае, Сушыць грыбы. Тупае, Весялей абы!.. Спаць многа ня любіць – Даўгія ночы. Ды толькі зьдзівяцца Дзеці аднойчы, Што нечакана наваліцца праца, Што раптам трэба З расой падымацца – Даіць карову, У печы паліць, Высушыць дровы, Гуркі паліць... Ручнік карэлы, Панура ў хаце – Захварэла Старая маці...
|
|