РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Барадулін
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
В.
Я твой нявольнік,
Твой прыгонны,
Я вольную ў цябе прашу.
Адчайнай радасьці адхоны
Я сьнегам сьмеху спарушу.
 
Для іншых –
Вагі раўнавагі!
З вар’яцтвам,
Сэрца, парадні,
На паншчыне тваёй увагі
Гарбець абрыдла дзень пры дні.
 
Упартага чаканьня хвалі,
Прыліву міру ці вайны,
Мяне ўсяго спаласавалі
Твайго дакору цівуны.
 
Ці ж мне
Маліцца на старое,
Чакаць,
Каб толькі ён ня знік, –
На небе здрадлівым настрою
Тваёй усьмешкі маладзік?
 
Імчыце,
Вольнасьці фургоны!
Лашак тугі траву скубе.
Я твой нявольнік,
Твой прыгонны.
Нашто мне воля
Безь цябе?!
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.