РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Барадулін
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Адказам сваім наганяюць тугу
Гады
Мітусьні магазіннай.
Пытаюць:
– За кім Вы займалі чаргу?
Гады ў адказ зь весялосьцю нявіннай:
– За гэтай дзяўчынкай...
– За гэтай дзяўчынай...
– За гэтай жанчынай
Займаем чаргу.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.