РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Барадулін
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Сэзона важная пэрсона –
Асеньні дождж,
Як півавар.
Пад абажурам парасона
Цьмянеецца
Дзявочы твар.
 
Залее зьзелянела замша,
I хвартушок
Ледзь-ледзь намок.
Як курганкі вясновых замчышч,
Цяплеецца
Грудзей намёк.
 
Залезьці ў дажджавы тралейбус,
Нібы па конкурсе прайсьці.
Спрадвечнага чаканьня рэбус –
Чаўнок у дажджавым трысьці...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2019. Беларусь, Менск.