РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Барадулін
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Сьвята пчалы
А ластаўкі белымі грудкамі
Высьвечваюць рэчку да дна...
...А мне б да цябе пагрукацца...
...А ты ўжо даўно не адна...
Дарэмна я ахкаю, айкаю
У маладой журбе!
Русалка русявая,
Вайкаю
Ня мне называць цябе.
 
...Пагоднела неба спрадвечнае,
Аглухлае ад грымот.
I, нібы бурштын,
Прасьвечвала
Праменьне іскрысты мёд.
 
Зялёны мурог –
Настольнікам.
Навошта нам з дубу сталы?
Вакольле на мёдзе настоена:
Сягоньня сьвята пчалы!
 
Эстонія сонца выслала,
Каб раніца дзень пачала,
Шчырэла пчала прамысловая,
Са сьвятам цябе, пчала!
 
Тваё незамужняе прозьвішча
Забыўся я – так ляпей!
А мужняе – пад пагрозаю...
А слова – не верабей!
 
Туга двухвясёлкавай лодкаю
Плыве ў дзень,
Наўмысна малы.
Чаму ж ты з гаркотай салодкаю,
Шчымлівае
Сьвята пчалы?!
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2019. Беларусь, Менск.