РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Барадулін
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Зноў тлее ля ціхіх стрэх
Маладзічковы лучнік.
З даверлівай ласкай сьнег,
Як з матчыных рук ручнік.
 
Забыты санэт саней
Зьвініць,
Не зважае на сьпех.
 
Ня дыхай,
Як вяз з'іней, –
Абы не спалохаць сьнег!..
 
Сарвуцца зоры з арбіт,
Папросяцца на начлег.
I боязна
Крок зрабіць,
Вачыма абразіць сьнег...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2019. Беларусь, Менск.