 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Выкладчыцы роднае мовы, Настаўніцы сельскіх школ, На вас і каровы і дровы, Нагрузак няўдзячны падзол. Гатовы Падставіць плячо вы Пад зруба вянец цяжкі. Нясеце крывіцкія словы, Нібы вугалькі, Празь вякі. У кожнай хаціне – Вы дома. Жыцьцё ваша ўсё на вачох: Любому вяскоўцу вядома, Што ў печы ў вас, Што на плячох. Люстэрка? Калі ў яго глянуць? Клапоты, турботы штодня... Каравыя рукі сялянак I ўзьнёслых вачэй чысьціня...
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|