РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Барадулін
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Выкладчыцы роднае мовы
Выкладчыцы роднае мовы,
Настаўніцы сельскіх школ,
На вас і каровы і дровы,
Нагрузак няўдзячны падзол.
 
Гатовы
Падставіць плячо вы
Пад зруба вянец цяжкі.
Нясеце крывіцкія словы,
Нібы вугалькі,
Празь вякі.
 
У кожнай хаціне –
Вы дома.
Жыцьцё ваша ўсё на вачох:
Любому вяскоўцу вядома,
Што ў печы ў вас,
Што на плячох.
 
Люстэрка?
Калі ў яго глянуць?
Клапоты, турботы штодня...
Каравыя рукі сялянак
I ўзьнёслых вачэй чысьціня...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.