 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Кайсыну Куліеву
Няма народаў малых – Бываюць малыя паэты. Паэт – неспакою слых: Ён чуе травінкі ўскалых I грукат сэрца планэты. Будзь сынам у шчасьці й журбе, Хай шчодрыцца сьціплая праца, Хай зайздрасьць душу не шкрабе, – Народу сплаці, што табе Дазволіў паэтам назвацца! Залётнага ветру павеў Ня ўхмарыць крамянага лета. Скептыка выпалі, гнеў, – Каб вывучыць мову схацеў I думаў на мове паэта! Паэтава ймя нездарма Край носіць, паэтам апеты. А песьня ня носіць ярма. Народаў малых няма! Бываюць малыя паэты...
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|