 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
У зажураным садзе п'юць сінічкі гарбату. Звоняць лыжачкі ў ценькія сьценкі шклянак. Зноў адзін пакідаю матчыну хату, Ганак самотны, журботны ранак. З утрапёным даверам гляджу навакола: Серп сагнуўся, ржавее пагбаная міска... Надпіс прыгадваецца на браме касьцёла: «Ціха, Бог блізка...»
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|