РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Барадулін
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
З лугавін забытых драч
Кроіць змрок густы на мех, –
Цяжкі, як адчаю плач,
Лёгкі, як забавы сьмех.
 
...Позьнім вечарам ля Ўшач
Я ламаў журлівы вех, –
Цяжкі, як расяны плач,
Лёгкі, быццам зорны сьмех...
 
Баразною шлях мой знач,
Строгай памяці лямех, –
Цяжкі, як матулі плач,
Сьветлы, як дзіцячы сьмех...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.