РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Барадулін
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Баравая песьня
Просіць заяц на расіцы
Узаемнасьці ў лісіцы.
А рыжуха баравая
Вочы лапай прыкрывае.
 
Валацуга баравы,
Да ласух падкі,
Пераскочыў бы равы –
Плачуць зайчаняткі.
 
Гаспадар зь цябе такі,
Што ў катле пуста,
А свае ж баравікі
I свая капуста.
 
Як прыджгаеш на абед,
Скосіцца зайчыха.
Ападзе з расою сьлед.
Гэй, сарокі,
                          ціха!..
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2021. Беларусь, Менск.