РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Барадулін
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Заціхла мора,
Ды шэпча ў скалы
Купальскай песьні
Прыбой ласкавы:
 
На моры жабка
Красенцы ткала,
Падол кароценькі
Падтыкала.
 
Прыйшоў арачак
Да жабкі ў сваты,
Не чырванее,
Вахлакаваты;
Дае ёй ганьбу,
Ня ломіць шапкі:
– У цябе, ў жабкі
Кароткі лапкі!
 
Абраз ня церпіць
Гонар дзявочы:
– А ў цябе, рачак,
У срачцы вочы!
 
Ані заручын,
Ані запоін.
Жывуць дагэтуль
Самі сабою...
 
А ці ня беліць
Туман той кужаль,
Што ткала жабка
Ды на замужжа?
 
А хвалі б'юцца,
Як бёрды, ў скалы.
 
На моры жабка
Красенцы ткала...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2019. Беларусь, Менск.