РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Барадулін
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Адаму Міцкевічу

Litwo! Ojczyzno moja!
Ty jestes jak zdrowie...
Адам Міцкевіч

 
Паэты нараджаюцца ў карчме,               
Каб іх пасьля
Аплаквалі саборы.
Выгнаньніку
Ня ў сьпіну вецер дзьме, –
Ён носіць край абражаны
З сабою.
 
Хмар вырай
Сьвіцязі сьлязу страсе,
Як пава зь песьні,
Што праз сад ляцела.
На саркафагу ружы
У расе
Паэту –
Не пыхлівасьці зьлюцелай!
 
Маўчы, ўсыпальня каралёў...
Вякі
Прыціхлі
Над геральдыкай нямою.
Спытае нехта:
– Быў кароль які,
Калі пісаў паэт:
«Ojczyzno moja...»?
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.