РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Багдановіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Скрылась кветамі ў полі магіла.
Зарасла бур’яном і травой,
I ўжо памяць людская забыла,
Хто пахованы тут пад зямлёй.
 
I ўжо, пэўна, ніхто не спазнае,
Што ня просты пясчаны курган.
А старая магіла сьцяпная
Там ляжыць, дзе красуе бур’ян.
 
Ці ж ня гэтак схаваў ад вас, людзі,
Маёй мовы блеск пекны і жар
Тую тугу, што цісьне мне грудзі,
Ад каторай марнее пясьняр?
 
1910
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2019. Беларусь, Менск.