РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Барадулін
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Інтэрв'ю
Пазелянелі
Ікры ў коніка,
Пакуль скакаў
Ля мікрафоніка.
Але хапіла й салаўю,
Пакуль даваў ён
Інтэрв'ю.
 
– I ў інтэрв'ю
Я не ўтаю:
Нялёгка салаўю.
Гняздоўе ўю,
Кармлю сям'ю.
Не да тугі –
Растуць даўгі.
Сям'я расьце,
Гняздо ў кусьце.
Расу трасу –
Сям'ю паю,
Пяю,
А працы – у-ю-ю-ю!
 
А ты паслухай
Голас з плёнкі –
Ні пра сям'ю,
Ні пра пялёнкі...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.