 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Памяці змагароў-патрыётаў В. Іваноўскага і Ў. Казлоўскага
Чаго вам хочацца, сатрапы? Нашто вам трэба наша кроў? Нашто рвяцё агіднай лапай З кагорты нашай змагароў? За што вы помсьціце, скажэце?! Хіба за тое, што яны Вучылі як жывуць на сьвеце Бяз крыўды, зьдзекаў і маны? Няўжо вы хочаце наганам Спыніць за Бацькаўшчыну рух, Сваёю сілаю паганай Здушыць крывіцкі вольны дух? Няўжо вы хочаце прымусьць Крывіцкіх доблесных сыноў Зрачыся Маці-Беларусі Й надзець ланцуг няволі зноў? Ня ўдасца вам, забойцаў зґрая, На Беларусь надзець хамут! Вам не гуляць у нашым краі, Ня цешыць сэрца звонам пут! Дарэмны вашы намаганьні: Жыў беларус і будзе жыць! Ён сам здалее у змаганьні Свой шлях да волі пралажыць! Вы не спужаеце нас болей Пагрозай сьмерці з-за вугла; І, шлях цярэбячы да волі, Мы зьнішчым вас усіх датла. Надыйдзе грозны час расплаты! За кроплі нашае крыві, – Ня хопіць вам, забойцы-каты, Ўсёй вашай чорнае крыві.
14.XII.1943 г.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|