РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Барадулін
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
З гары
Цяпер –
Ці ў радасьці згары,
Ці счахні ад адчаю,
Адчуй адно:
Ідзеш з гары.
Твой смутак залачае...
 
Ужо заняўся веташок
На макаўцы віхрастай.
Забудзь стажок
I муражок
I ў сад чужы ня шастай!
 
I сам сваім гадам
Гадзі,
Яны – як тыя госьці.
А вёскі ўсё часьцей,
Глядзі:
Пагосьцішча,
Пагосьце.
 
Яшчэ тваю сасну
Піла
Ня кроіць на цалёўкі.
Узмах вясла,
Узмах крыла.
Чакае ўзмах рыдлёўкі...
 
Зьняверцу-роспач пратуры:
Азёрна,
Борна,
Гойна!
 
Далёка бачыў на гары –
Ідзі з гары спакойна.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2019. Беларусь, Менск.