 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Плылі спрадвеку пехатою. Пагляды лашчыла руно, Жаданае і залатое – Рунела рунь... Сахі стырно Трымалі моцна. Заплывалі За вечаровы небазвон. Люлялі арганаўтаў Хвалі Перастаялых баразён. Карэц каравай даланёю Трымалі Працы каралі. Рабілі зь небам іх раднёю Крутыя крылы аральлі. У полі Сеялася заўтра. Кляліся небу Перуном Ушацкіх гоняў арганаўты. Зямля рунела ім Руном.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|