РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Барадулін
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Арганаўты
Плылі спрадвеку пехатою.
Пагляды лашчыла руно,
Жаданае і залатое –
Рунела рунь...
 
Сахі стырно
Трымалі моцна.
Заплывалі
За вечаровы небазвон.
Люлялі арганаўтаў
Хвалі
Перастаялых баразён.
 
Карэц каравай даланёю
Трымалі
Працы каралі.
Рабілі зь небам іх раднёю
Крутыя крылы аральлі.
 
У полі
Сеялася заўтра.
Кляліся небу Перуном
Ушацкіх гоняў арганаўты.
Зямля рунела ім
Руном.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.