РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Барадулін
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Сівая баляда

#I
Няма хвілінкі,
Каб павальніцца.
Знойдзецца праца
I ў навальніцу:
 
Даюць батрачцы
Анучы лапіць.
Што гром злуецца –
Шукае лапаць?

 

#II
Ад страху золка,
Ад жаху хмарыць:
Можа ў іголку
Пярун ударыць!
 
Згубіць бы йголку
У пуні, ў сене.
Пярун гразіцца –
Трасуцца сені.

 

#III
Бяды хапіла.
Быў сьвет нямілы.
Яна зь іголкі
Сям’ю карміла.

 

#IV
Ці бліскавіца
Жагае ў хатку?

 

#V
Ці мама ўдзявае
Нітку ў шаршатку?!
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2019. Беларусь, Менск.