 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Хлапчуку зь ляшчынінаю ў руцэ
|
З маладой ляшчыніны Будзе вудаўё. Сьвет табе расчынены – Забірай сваё! Будзе кладка рыпкаю, Будзе лёд і жвір. Залатою рыбкаю Выхітрыцца вір. Будуць юшкай хмарыста Трызьніць саганкі. Будзе ўдача скнарыста Абрываць кручкі. Вобмелі, заглыбіны Нераст абвядзе. Будзе сьлед ад рыбіны Ў маладой вадзе. Не глядзі зьняверыста, Пазірай задзірыста. Будзе рыбе нерасту I надзеі – вырасту!
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|