РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Барадулін
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Хлапчуку зь ляшчынінаю ў руцэ
З маладой ляшчыніны
Будзе вудаўё.
Сьвет табе расчынены –
Забірай сваё!
 
Будзе кладка рыпкаю,
Будзе лёд і жвір.
Залатою рыбкаю
Выхітрыцца вір.
 
Будуць юшкай хмарыста
Трызьніць саганкі.
Будзе ўдача скнарыста
Абрываць кручкі.
 
Вобмелі, заглыбіны
Нераст абвядзе.
Будзе сьлед ад рыбіны
Ў маладой вадзе.
 
Не глядзі зьняверыста,
Пазірай задзірыста.
Будзе рыбе нерасту
I надзеі – вырасту!
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.